Праект змен, падрыхтаваны Міністэрствам па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, вынесены на грамадскае абмеркаванне. «Папраўка прадугледжвае, што ў працоўны стаж залічваюцца, між іншым, перыяды працы па кантракце субпадраду або праца навучэнцаў і студэнтаў да 26 гадоў», — кажа Міхал Сыска, прэс-сакратар Міністэрства сям’і.
Чыноўнік дадаў, што ў працоўны стаж будзе залічвацца праца на ўмовах фрылансера або індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць. Ён падкрэсліў, што, згодна з прапанаваным палажэннем, у перыяд занятасці будуць уключацца ў тым ліку перыяды вядзення нясельскагаспадарчай дзейнасці, напрыклад, індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці, агенцкіх дагавораў і дагавораў даручэння. Ён адзначыў, што палажэнне таксама распаўсюджваецца на дагаворы па догляду за дзецьмі ды аказання паслуг.
Прэс-сакратар Міністэрства па справах сям'і і працы паведаміў, што існуючыя нормы несправядлівыя. «Польскія мужчыны жанчыны, якія сумленна і ўпарта працавалі па кантрактах або вялі ўласную справу, калі ўладкоўваюцца на новую штатную працу, на новым месцы працы выяўляюць, што іх папярэднія перыяды не залічваюцца ў працоўны стаж. Таму яны не можа скарыстацца многімі правамі», — адзначыў прэс-сакратар міністэрства.
Змены павінны ўступіць у сілу ў 2026 годзе.
ПР/юл