Беларуская Служба

«Гісторыя не можа нас падзяляць зараз, калі мы столькі рэчаў робім супольна і маем столькі супольных мэтаў»

11.07.2024 09:00
У Варшаве ўшаноўваюць памяць каля 100 тысяч палякаў забітых украінскімі нацыяналістамі на Валыні і ўсходняй Малапольшчы.
Помнік ахвярам генацыду ўкраінскіх нацыяналістаў супраць грамадзян Польскай Рэспублікі www.facebook.com/InstytutDMN

Сёння ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяраў генацыду, учыненага ўкраінскімі нацыяналістамі супраць грамадзянаў Польскай Рэспублікі (гэта польская нацыянальная дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі –рэд.).

Згаданы дзень быў устаноўлены ў гадавіну так званай Крывавай нядзелі (11 ліпеня 1943 года), якая стала кульмінацыяй масавага знішчэння польскага мірнага насельніцтва на Валыні, праведзенага членамі Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў, Украінскай Паўстанцкай Арміі і ўкраінскага мірнага насельніцтва. У той дзень украінскія нацыяналісты атакавалі 99 мясцінаў, забіўшы каля 8 000 палякаў.

Сённяшнія ўрачыстасці пачнуцца імшой за забітых у Палявым саборы Войска Польскага, потым удзельнікі ўскладуць кветкі да Магілы Невядомага Жаўнера. Асноўная цырымонія пачнецца ў 13.00 ля Помніка ахвярам генацыду ўкраінскіх нацыяналістаў супраць грамадзян Польскай Рэспублікі на Валынскай плошчы.

Украінскія ўлады ўжо некалькі гадоў забараняюць любыя пошукавыя і эксгумацыйныя работы палякаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, забітых падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі цяперашняй Заходняй Украіны, у тым ліку ахвяраў масавых забойстваў на Валыні.

Таму кіраўнік Бюро па справах ветэранаў і ахвяраў рэпрэсіяў Лех Парэль(Lech Parell) паясняе, што ўрачыстасці, гэта не толькі ўшанаванне памяці трагічна забітых палякаў, але таксама своеасаблівым заклік да ўкраінскіх уладаў:

- Зараз мы столькі рэчаў робім супольна; маем столькі супольных справаў і мэтаў, што гісторыя не можа нас падзяляць. Трэба імкнуцца да прымірэння. Аднак, дзеля гэтага неабходнае годнае пахаванне астанкаў і навуковыя даследаванні. Гэта тое, пра што мы просім нашых украінскіх сяброў і гэтага патрабуем ад іх.

Паводле ацэнак польскіх гісторыкаў, падчас Другой сусветнай вайны ўкраінскія нацыяналісты забілі каля 100 тысяч палякаў на Валыні і ўсходняй Малапольшчы. У выніку дзеянняў у адказ маглі загінуць ад 10 да 12 тысяч украінцаў.

IAR/аз