Беларуская Служба

«Канфедэрацыя» патрабуе прыцягнуць прэм’ера да адказнасці перад Дзяржаўным трыбуналам

11.07.2024 11:35
Гэта звязана з польска-ўкраінскай дамовай аб бяспецы, якую ў панядзелак падпісалі кіраўнік польскага ўраду і прэзідэнт Украіны.
Дэпутат ад «Канфедэрацыі» Конрад БэрковічPAP/Tomasz Gzell

Крайне правая партыя «Канфедэрацыя» патрабуе прыцягнуць прэмʼер-міністра Дональда Туска да адказнасці перад Дзяржаўны трыбунал. Нагадваем, згаданы суд разглядае справы аб канстытуцыйнай адказнасці вышэйшых службовых асоб. Гэта звязана з польска-ўкраінскай дамовай аб бяспецы, якую ў панядзелак падпісалі кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Дэпутат ад «Канфедэрацыі» Конрад Бэрковіч(Konrad Berkowicz) на пачатку паседжання Сейма пераконваў, што дамова была заключана нязгодна з Асноўным законам:

- Дамова была заключаная без папярэдняга паведамлення Савета нацыянальнай бяспекі; без грамадскіх і парламенцкіх дэбатаў і без ратыфікацыі і ўдзелу прэзідэнта. Гэта выразнае парушэнне 89-га артыкула Асноўнага закона. Мы патрабуем Дзяржаўнага трыбунала для Дональда Туска.

Польска-ўкраінскае пагадненне аб бяспецы прадугледжвае, між іншым: супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскай абароны, крытычнай інфраструктуры і разведвальнай дзейнасці. У ім, сярод іншага, згадваецца: аб стварэнні, узбраенні і падрыхтоўцы ўкраінскага легіёна ў Польшчы.

IAR/аз

Працэс уступлення Украіны ў НАТА з'яўляецца незваротным – Анджэй Дуда

08.07.2024 16:47
З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА.

У Польшчы будзе створаны Украінскі легіён

08.07.2024 19:02
Любы ўкраінец, які вырашыць уступіць у легіён, зможа падпісаць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны.