Беларуская Служба

Польскі эканамічны інстытут вывучыць магчымасць удзелу польскіх фірмаў у будаўніцтве першай АЭС у Польшчы

11.07.2024 14:30
Мэта – вызначэнне патэнцыялу польскай прамысловасці для патрэбаў праекту АЭС, які на Памор’і рэалізуе кансорцыум Westinghouse і Bechtel.
 .
Атамная электрастанцыя. Ілюстрацыяфота: Pixabay.com/JamesQube

Польскі эканамічны інстытут будзе правяраць магчымасці ўдзелу польскіх фірмаў у будаўніцтве першай польскай АЭС. Мэта даследавання, між іншым, вызначэнне патэнцыялу польскай прамысловасці для патрэбаў праекту атамнай электрастанцыі на Памор’і, які рэалізуе кансорцыум Westinghouse і Bechtel.

Польская ядзерная энергетычная праграма прадугледжвае будаўніцтва буйнамаштабных ядзерных рэактараў трэцяга пакалення, агульнай магутнасцю ў каля 6 ГВт.

Даследаванне будзе праводзіцца ў форме апытання, якое складаецца з некалькіх дзясяткаў падрабязных пытанняў. За яго рэалізацыю і наступны аналіз вынікаў будзе адказваць Польскі эканамічны інстытут, які мае вялікі аналітычны вопыт у галіне ядзернай энергетыкі.

IAR/аз