Да 15-й гадзіны амаль 1 300 разоў выязджалі польскія пажарныя каманды па выкліках у сувязі з навальніцамі, якія якія праходзяць праз Польшчу. Найбольш заявак паступіла ў Малапольскім ваяводстве – 278, Вармінска-Мазурскім – 215 і Ніжнесілезскім – 129.
Дзейнасць пажарных у асноўным звязана з прыбіраннем паваленых галін і дрэў з дарог, а таксама адпампоўкай вады з затопленых вуліц і дамоў.
Сёння па ўсёй усёй краіне дзейнічаюць папярэджанні Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі.
Па ўсходняй і паўднёвай частцы краіны навальніцы могуць суправаджацца выпадзеннем ападкаў да 60 літраў вады на квадратны метр і шквалістым ветрам да 120 кіламетраў за гадзіну. У гэтых раёнах дзейнічае трэці, самы высокі ўзровень папярэджання.
IAR/аз