«Гвалт – гэта не рашэнне палітычных рознагалоссяў; Я ўпэўнены, што мы ўсе можам з гэтым пагадзіцца», – напісаў прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск у сетцы Х, пажадаўшы Дональду Трампу «хутчэйшага і поўнага выздараўлення». «Гвалт ніколі не зʼяўляецца адказам на палітычныя рознагалоссі ў дэмакратыі. Я ўпэўнены, што гэта адна рэч, з якой мы ўсе можам пагадзіцца без ценю сумневу», – напісаў польскі палітык.
Віцэ-прэмʼер Поьшчы, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў напад на амерыканскага палітка шакавальным і непрымальным. «Выказваю спачуванні родным загінулага», – дадаў ён. Паводле яго, гэтая трагічная падзея дэманструе, «да чаго вядзе распаўсюд нянавісці». «Гэтая нястрымная агрэсія павінна выклікаць супраціўленне», – перакананы польскі віцэ-прэмʼер.
Спікер Сейма Польшчы Шымон Галаўня таксама пажадаў былому прэзідэнту ЗША моцнага здароўя і хутчэйшага выздараўлення, ацаніўшы, што «палярызацыя і радыкалізм вядуць да агрэсіі і нападаў». «Давайце зробім з гэтага высновы, пакуль не позна», – заклікаў ён.
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп быў паранены стрэлам у вуха ў суботу, 13 ліпеня, падчас перадвыбарчага мітынгу ў горадзе Батлер, Пенсільванія. Два чалавекі загінулі, у тым ліку тэрарыст, яшчэ двое атрымалі цяжкія раненні. Стан кандыдата ад «Рэспубліканскай партыі» здавальняючы.
pap/ez