Беларуская Служба

Агучана чэрвеньская інфляцыя ў Польшчы

15.07.2024 12:32
У гадавым вымярэнні больш за ўсё падаражэлі паслугі – больш як на 6%.
Ілюстрацыя BartlomiejMagierowski/ Shutterstock

У Польшчы спажывецкія тавары і паслугі ў чэрвені падаражэлі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,6%, – паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны.

У гадавым вымярэнні больш за ўсё падаражэлі паслугі – больш як на 6%. Эканаміст Santander Bank Polska Марцін Лузіньскі перакананы, што гэта звязана з падвышэннем выдаткаў на працоўную сілу, а ўзмоцненая дынаміка росту заработнай платы захаваецца і ў бліжэйшыя месяцы:

-У сферы паслугаў значную долю ўсіх выдаткаў складаюць заробкі працаўнікоў. Заробкі растуць імкліква, рост складае нават двухзначныя адсотак, і гэта ўплывае на ўзровень інфляцыі. Тэмпы росту заробку, таксама як інфляцыя зніжаюцца, але павольней за яе.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла, што ў чэрвені тавары падаражэлі на 1,3%. Эканаміст дадаў, што ў бліжэйшыя месяцы тэмпы росту цэнаў у Польшчы будуць больш хуткімі. Інфляцыя ў ліпені можа аказацца вышэйшай за 4%, што будзе вынікам падаражэння электрычнасці.

Прагнозы Нацыянальнага банку Польшчы паказваюць, што пасля чаканага падвышэння інфляцыя вернецца да цяперашняга ўзроўню прыкладна праз два гады.

iar/эж