Беларуская Служба

Набліжаецца да канца галасаванне за важнейшую гістарычную падзею

21.07.2024 09:55
Мэта мерапрыемства – ушанаваць стваральнікаў найбольш цікавых падзеяў, якія прадстаўляюць польскую гісторыю.
Materiały promocyjne
Materiały promocyjnewhr.muzhp.pl

Завяршаецца галасаванне за «Гістарычную падзею года». Плебісцыт ужо ў 16-ы раз арганізуе Музей гісторыі Польшчы ў супрацы з парталам dziennik.org.pl і Каралеўскім музеем Лазенкі. Адным з медыя-патронаў падзеі з'яўляецца Польскае радыё. Галасаваць за выбраныя журы праекты інтэрнэт-карыстальнікі могуць толькі да канца ліпеня.

Прэс-сакратар Музея гісторыі Польшчы Міхал Пшэперскі нагадвае, што кожны можа прагаласаваць адзін раз у трох катэгорыях: падзея, выстава і адукацыя. У кожнай катэгорыі па 5 розных праектаў, адабраных журы. Прагаласаваць можна на сайце whr.muzhp.pl.

Міхал Пшэперскі нагадвае, што мэта мерапрыемства – ушанаваць стваральнікаў найбольш цікавых падзеяў, якія прадстаўляюць польскую гісторыю. «Ідэя ў тым, каб паказаць, як шмат адбываецца ў Польшчы, і з кожным годам павялічваецца колькасць заявак і галасуючых, што павышае прэстыж конкурсу. Ён зʼяўляецца найбуйнейшым мерапрыемствам у нашай краіне, якое ўшаноўвае як мясцовыя, так і агульнанацыянальныя падзеі».

Галасаванне завершыцца 31 ліпеня апоўначы, а пераможцы сёлетняга конкурсу стануць вядомыя ў верасні.

IAR/нг