Беларуская Служба

Польшча падпісала кантракты з амерыканскімі кампаніямі на тэхабслугоўванне ўдарных верталётаў Apache

05.08.2024 16:03
Афсетныя кантракты падпісаныя напярэдадні заключэння галоўнай дамовы на габыццё 96 ударных верталётаў Apache. 
  AH-64 Apache
Ударныя верталёты AH-64 ApacheShutterstock/Mike Mareen

Польшча падпісала два афсетныя кантракты з амерыканскімі кампаніямі, якія датычаць праграмы закупкі баявых верталётаў AH-64 Apache. Дагавор з канцэрнам Boeing ахоплівае абслугоўванне штурмавых верталётаў, а дамова з General Electric прадугледжвае тэхнічную падтрымку рухавікоў ударных паветраных машын.

Намеснік міністра абароны Польшчы Павал Бэйда, які падпісаў дамовы з польскага боку, расказаў пра супрацу з амерыканскімі кампаніямі.

- Афсетныя кантракты, падпісаныя з кампаніямі Boeing і General Electric, прадугледжваюць тэхнічанае абслугоўванне верталётаў, у тым ліку ў рамках супрацы з Лодзінскім вайсковым авіярамонтным заводам №1, а таксама з Варшаўскай вайсковай тэхнічнай акадэміяй. У гэтай ВНУ будзе адбывацца падрыхтоўка тэхперсаналу на патрэбы праграмы па набыцці Польшчай баявых верталётаў.

Афсетныя кантракты падпісаныя напярэдадні заключэння галоўнай дамовы на набыццё 96 ударных верталётаў Apache. Першыя паветраныя машыны будуць дастаўленыя праз 4 гады. Да гэтага часу Польшча возьме ў лізінг былыя ў эксплуатацыі верталёты, што дазволіць больш хутка падрыхтаваць лётны склад.

вс