Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць гадавіну Варшаўскай бітвы

13.08.2024 10:13
Бітва стала пераломным момантам у польска-бальшавіцкай вайне, якая пачалася ў 1919-м годзе.
   .
Святкаванне гадавіны Варшаўскай бітвы. Ілюстрацыйны здымакBartłomiej Wójtowicz/PAP

104 гады таму, 13 жніўня 1920 года, пачалася Варшаўская бітва, у якой Войска Польскае атрымала эфектную перамогу над Чырвонай Арміяй.

Гэта забяспечыла Польшчы незалежнасць амаль на 20 гадоў і абараніла Заходнюю Еўропу ад камуністычнай рэвалюцыі.

Бітва стала пераломам у польска-бальшавіцкай вайне, якая пачалася больш чым годам раней. Яе называюць у Польшчы «Цудам на Вісле» з-за перамогі польскіх войск над пераважнымі сіламі бальшавікоў.

Прафесар Гжэгаж Новік нагадаў, што ключавыя падзеі падчас Варшаўскай бітвы адбываліся каля сталіцы, але зона баявых дзеянняў была значна большай.

- Варшаўская бітва разыгралася на тэрыторыі вялізарнага трохкутніка: на поўначы ад мяжы з Прусіяй, то бок увесь Мазавецкі рэгіён, на паўднёвым-захадзе па лініі Віслы ад Торуня ажно па Дэмблін, а яшчэ па лініі ракі Вепш, якая ўваходзіць у Люблінскі рэгіён. На ўсходзе трохкутнік закрывала лінія Бугу ды Нёмана. На гэтай тэрыторыі змагалася чвэрць мільёна чалавек больш за месяц.

13 жніўня 1920 году 16-я бальшавіцкая армія ў складзе 5 дывізій павінна была наступаць на польскую сталіцу адначасова з некалькіх кірункаў. Дзякуючы дзейнасці польскіх крыптолагаў, якія перахоплівалі і дэкадзіравалі расійскія паведамленні, польскі штаб на чале з Юзэфам Пілсудзкім ведаў, што бальшавікі не здолеюць скаардынаваць атаку. З-за праблем з камандаваннем Красная Армія змагла нанесці 13 жніўня толькі адзін магутны ўдар па Радзыміну, які чакалі палякі. Пераможныя для палякаў баі за горад працягваліся да 16 жніўня. Менавіта тады пачалося вырашальнае для лёсу Варшаўскай бітвы і ўсёй польска-бальшавіцкай вайны контрнаступленне з ракі Вепш. Так званая манеўраная група пад камандаваннем Юзэфа Пілсудскага прарвала бальшавіцкія лініі ў раёне Коцка і Цыкава, а затым атакавала тыл бальшавіцкіх войск, якія наступалі на Варшаву. У наступныя дні палякі прымусілі бальшавікоў адступіць на ўсход за Нёман, што цалкам спустошыла расіян, якія ў кастрычніку пагадзіліся на перамір'е і ў сакавіку 1921 г. падпісалі мірную дамову ў Рызе.

ПР/юл