Беларуская Служба

Палякі памянялі спосаб і стыль адпачынкаў

16.08.2024 10:37
Турысты браніруюць вакацыйныя паездкі на адпачынак або кароткія паездкі ў апошні момант. Да пандэміі гэта было за некалькі месяцаў да паездкі.
.
.ReneBoinski/pixabay.com/CC0

Караль Вяк з парталу nocowanie.pl сказаў у эфіры Польскага радыё 24, што палякі браніруюць свае месцы за некалькі тыдняў ці нават дзён да ад’езду. Гэта пацвярджаюць доўгія выходныя:

-Самая значная колькасць зарэзерваваных месцаў паявілася пад канец ліпеня, а яшчэ больш у апошнія дні. Колькасць месцаў для начлегу абмежаваная, а значыць іх цяжэй знайсці. Гэта ў сваю чаргу выклікае рост цэнаў, які становяцца значна вышэйшымі.

Сёлетні трэнд сярод адпачываючых - кароткія паездкі выходнага дня. Сярэдняя працягласць браніравання меншая, чым у мінулым годзе - 3,3 дня замест амаль чатырох дзён.

Сярэдні кошт пражывання на аднаго чалавека ў Польшчы складае 100-120 злотых за суткі. У невялікіх гарадах іх можна знайсці менш чым за 100 злотых.

ав