Беларуская Служба

МУС Польшчы: дзякуючы буфернай зоне колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы скарацілася амаль на 70%

21.08.2024 17:16
Дзякуючы ўвядзенню буфернай зоны амаль на 70% зменшылася колькасць спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Strefa buforowa to specjalny obszar w pobliżu granicy z Białorusią
Strefa buforowa to specjalny obszar w pobliżu granicy z BiałorusiąX/SG

Паводле звестак міністэрства, з 13 чэрвеня па 20 жніўня гэтага года зафіксавана 4 276 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Для параўнання, да ўвядзення зоны ў перыяд з 5 красавіка па 12 чэрвеня гэтага года было выяўлена больш за 13 675 такіх спроб.

На думку прадстаўнікоў міністэрства, прысутнасць на месцы прэвентыўных сілаў спрыяла значнаму зніжэнню спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.

«З 13 чэрвеня бягучага года ў ахове ўсходняй мяжы Польшчы з Рэспублікай Беларусь задзейнічана больш за 17 тыс. паліцэйскіх. Афіцэры праводзяць шматлікія навучальныя курсы для памежнікаў і вайскоўцаў па эксплуатацыі малагабарытных падраздзяленняў»,  — адзначылі ў ведамстве.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі таксама паведаміла, што з пачатку працы буфернай зоны было затрымана 248 кур'ераў, якія нелегальна перапраўлялі мігрантаў, — 230 з іх толькі на польска-беларускай мяжы.

Цяпер на мяжы з Беларуссю нясуць службу прыкладна 5,5 тыс. чалавек, але ў аперацыі па ўзмацненню аховы польска-беларускай мяжы задзейнічана з 1 жніўня бягучага года 17 тысяч чалавек.

Буферная зона была ўведзена 13 чэрвеня гэтага года прыкладна на 60 км польска-беларускай мяжы ў Падляшскім ваяводстве, у Гайнаўскім павеце. Знаходзіцца там забаронена. Яна была створана на 90 дзён у адпаведнасці з пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Больш чым на 40 км нельга знаходзіцца ў паласе шырынёй 200 метраў ад лініі мяжы, на 16 км буферная паласа складае прыкладна 2 км.

У забароненую зону не ўваходзяць населеныя пункты і турыстычныя маршруты.

На мяжы з Беларуссю працягласцю 186 км усталяваная сталёвая агароджа вышынёй 5,5 метра, яна была пабудаваная ў 2022 годзе. Яе дапаўняе т. зв электронны шлагбаўм, гэта  сістэма камер і датчыкаў.

PAP/вх