Беларуская Служба

Сёння - фінал акцыі «Тур Канстытуцыі», якая нагадвае пра правы і абавязкі грамадзян

07.09.2024 12:04
Арганізатары распаўсюджваюць экзэмпляры Канстытуцыі і іншыя выданні.
 .
Польская Канстытуцыя.Фота: piosi/Shutterstock

У другой палове дня ў Варшаве адбудзецца фінал кампаніі «Тур Канстытуцыі». Спецыялісты дапамогуць разабрацца ў юрыдычных пытаннях. У кампанію ўключыўся вядомы музыкант і вакаліст Збігнеў Холдыс (Zbigniew Hołdys), які расказаў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё пра пачатак акцыі, у рамках якой сустрэчы адбываліся па ўсёй Польшчы.

- Канешне, мы не вырашалі нейкіх канкрэтных пытанняў, але мы маглі нагадаць, што ў Польшчы свабода слова, сказаць: у Канстытуцыі запісана, што кожны мае права гаварыць, што хоча. Маеш права атрымаць доступ да інфармацыі, мае права на незалежны суд. І некаторыя людзі былі здзіўленыя, паколькі раней практыка была такая, што ўрад знаходзіўся ў апазіцыі да Канстытуцыі.

Падвядзенне вынікаў сёлетняй кампаніі пачнецца ў 16.00 у цэнтры Варшавы.

Агульнанацыянальная кампанія Tour de Konstytucja PL (Тур Канстытуцыі) – гэта праект Фонду «Актыўная Дэмакратыя», які праводзіцца ў супрацоўніцтве з юрыдычнымі і грамадскімі арганізацыямі. Да гэтага часу яна наведала некалькі сотняў вёсак, мястэчак і гарадоў.

Тэмы сустрэч: грамадзянская дзяржава, правы і абавязкі грамадзян. Распаўсюджваюцца экзэмпляры Канстытуцыі і іншыя выданні.

Першы фінал кампаніі адбыўся ў 2021 годзе, калі пры ўладзе была кааліцыя на чале з партыяй «Права і справядлівасць», якую многія вінавацілі ў парушэнні Канстытуцыі.

нг