Польскі ўрад атрымае ў канцы гэтага месяца на абмеркаванне законапраект аб грамадзянскай абароне. Пра гэта ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк (Tomasz Siemoniak). Законапраект, у прыватнасці, акрэслівае правілы будаўніцтва сховішчаў для мірнага насельніцтва.
Госць праграмы Томаш Семоняк падкрэсліў, што новыя пастановы будуць часткай больш шырокай сістэмы абароны дзяржавы.
«Абарона дзяржавы складаецца з многіх элементаў, і без грамадзянскай абароны і абароны насельніцтва ўся сістэма не мае сэнсу», — падкрэсліў кіраўнік МУС.
Ён таксама адзначыў, што трэба вучыцца на вопыце Украіны, дзе сістэма складаецца з двух частак - баявых ваенных адзінак і грамадзянскай абароны. Томаш Семоняк выказаў надзею, што праект будзе прыняты па-за межамі палітычных расколаў.
IAR/нг