Цяжкая праца і здзяйсненне мары – так апісвае шлях да перамогі кракаўскай «Віслы» ў Лізе чэмпіёнаў па футболе для асоб з ампутацыямі (амп-футбол) трэнер каманды Богдан Каплан (Bogdan Kapłon). У фінальным матчы, які прайшоў учора ў італьянскім горадзе Сасуола, футбалісты «Віслы» выйгралі з іспанскай «Фламенка Ампутадас» з лікам 2:1.
У размове з Польскім радыё трэнер расказаў, што гэта вынік шматгадовай працы. Ён таксама падзякаваў заўзятараў і спонсарам.
- Тое, што ўдалося зрабіць, гэта вынік цяжкай працы ўсёй каманды, паколькі гэта калектыўны спорт. Хтосьці павінен вырашаць, як падбіраць спартсменаў, каго перасунуць, скажам, з пазіцыі абаронцы на дапаможнага гульца. Мы паказваем, што варта ў нас інвеставаць. Калі хтосьці нам дапамагае, мы стараемся яму аддзячыць. Хаця б цяпер – перамога ў Лізе чэмпіёнаў – дзякуючы спонсарам мы маглі зрабіць тое, што нам удалося зрабіць.
Ва ўчорашнім фінале «Вісла» пачала перамагаць на 13-й хвіліне пасля гола Пшэмыслава Сверча. На 46-й хвіліне Айтар Паламеке Фларыда зраўняў лік, а праз дзве хвіліны Давід Мендэс забіў пераможны гол.
Амп-футбол – гэта від футбола, у які гуляюць гульцы пасля аднабаковай ампутацыі ніжняй канечнасці ў палявых гульцоў і верхняй канечнасці ў варатароў. Матч доўжыцца 2х25 хвілін.
IAR/нг