Павышэнне бяспекі на ста сямідзесяці пешаходных пераходах і прылады, якія абмяжуюць хуткасць. Муніцыпалітэт Варшавы абвясціў інвестыцыйную праграму па бяспецы дарожнага руху на наступныя тры гады.
Прыярытэтам гэтых інвестыцый будзе лепшая абарона пешаходаў. Будуць пабудаваныя новыя кругавыя развязкі, многія скрыжаванні будуць лепш асветленыя.
Віцэ-мэр Варшавы Томаш Мэнціна (Tomasz Męcina) заявіў, што рашэнні на ўзроўні ўраду таксама паспрыяюць змяншэнню колькасці ДТЗ. Гэта, у прыватнасці, анансаванае Мінюстам павышэнне штрафаў і іншых пакаранняў для вінаватых у ДТЗ, а таксама непазбежнасць адказнасці.
Упраўленне муніцыпальных дарог у Варшаве таксама заявіла пра будаўніцтва пешаходных астраўкоў на пераходах. Пры гэтым, дырэктар Упраўлення гарадскіх дарог (ZDM) Лукаш Пухальскі (Łukasz Puchalski) падкрэсліў, што ніякая інфраструктура не гарантуе поўнай бяспекі на пераходах. Ён звярнуў увагу, што ёсць людзі, якія не клапоцяцца пра бяспеку іншых удзельнікаў дарожнага руху. Ён прывёў прыклад аварый, між іншым, апошняе ДТЗ на Трасе Лазенкоўскай, дзе ў выніку празмернай хуткасці аднаго з кіроўцаў пацярпела цэлая сям'я.
У 2025-2028 гадах урад сталіцы выдаткуе больш за 280 мільёнаў злотых на павышэнне бяспекі на дарогах.
IAR/нг