Беларуская Служба

Галоўным забойцам палякаў з'яўляюцца хваробы сэрца й кровазвароту

27.09.2024 18:00
Ад сардэчных захворванняў памірае ўдвая больш людзей, чым ад раку.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PublicDomainPictures /pixabay.com/CC0 Public Domain

Як падкрэсліваюць кардыёлагі, да 70% выпадкаў залежыць ад ладу жыцця, таму важная прафілактыка, гаворыць абраны старшыня Польскага таварыства кардыялогіі прафесар Марэк Герлотка.

«Гаворка ідзе пра здаровае харчаванне, фізічную актыўнасць і адмову ад курэння. Таксама варта прайсці прафілактычныя аналізы, праверыць ціск, узровень халестэрыну і цукру, зрабіць ЭКГ.

Самым распаўсюджаным фактарам рызыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў з'яўляюцца ліпідныя парушэнні. Праблема закранае да 21 мільёна чалавек у Польшчы, больш за 60% дарослых, заявіў старшыня Польскага ліпідалагічнага таварыства прафесар Мацей Банах. «Большасць людзей не разумеюць, што працяглая халестэрынямія можа прывесці да ўзмацнення атэрасклерозу».

Штогод каля 80 тысяч пацыентаў пакутуюць ад інфаркту, 15 тысяч з іх паміраюць. У гэтую нядзелю адзначаецца Сусветны дзень сэрца.

ав