У польскім горадзе Люблін пачаўся набор ва Украінскі Легіён. Добраахвотнікі могуць з'явіцца ва ўкраінскае консульства ў гэтым горадзе штодня з 9.00 да 17.00.
Гэта першы падобнага роду вярбовачны цэнтр. Як паведамляе Мінабароны Украіны, на месцы працуе вайскова-медыцынская камісія, а падрыхтоўка байцоў будзе адбывацца на палігоне, прадастаўленым польскім бокам.
У паведамленні адзначаецца, што пасля падпісання пагаднення добраахвотнікі пройдуць 35-дзённую падрыхтоўку на палігоне, а затым працягнуць навучанне на базах НАТА ў Еўропе. Украіна прадаставіць форму, а Польшча - зброю і іншую тэхніку. Украінцы могуць падаваць заяўкі праз афіцыйны сайт legion.army.gov.ua або ў консульствах і пасольствах Украіны.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў ліпені заявілі пра стварэнне легіёна з украінцаў, якія жывуць у Польшчы. Міжурадавая дамова прадугледжвае, што падрыхтоўкай добраахвотнікаў зоймецца Войска Польскае, а наборам - Кіеў.
Учора віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш сказаў парталу Wirtualna Polska, што Варшава падрыхтаваная да фармавання гэтага легіёну, але колькасць людзей, якія хочуць ваяваць за айчыну, занадта малая. Паводле віцэ-прэм'ера, украінскі бок заяўляў, што ў Польшчы можа быць створанае падраздзяленне нават з «некалькіх тысяч» украінцаў. «Жадаючых не так шмат», - адзначыў Касіняк-Камыш.
вс