У Гдыні сустракаюцца начальнікі генштабоў Узброеных сілаў краін Вышаградзкай групы. Цырымонія прывітання адбылася на набярэжнай каля эсмінца ORP Błyskawica.
Прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі будуць займацца, між іншым, міжнароднымі тэмамі, заявіла прэс-сакратар Генеральнага штаба Войска Польскага палкоўнік Яанна Клейшміт(Joanna Klejszmit):
- Гэта пытанні, датычныя бяспекі ў рэгіёне і шырэй – у Еўропе; трансфармацыя ўзброеных сілаў Чэхіі , Славакіі, Венгрыі і Польшчы - ейныя працэсы, напрамкі, перспектывы. Таксама лагістычныя выклікі, звязаныя з супрацай у рамках НАТА, Еўрасаюза і ААН.
Сёння начальнікі генштабоў краін Вышаградскай групы таксама будуць назіраць за вучэннямі на Балтыйскім моры з удзелам ORP Pułaski. У іx возьмуць удзел таксама плаўсродкі з Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.
IAR/аз