Беларуская Служба

У Польшчы адменяць «janosikowe». Адным - радасць, іншым - сум

14.10.2024 18:00
Гэта сродкі, якія плацяць у бюджэт вялікія, багатыя гарады, каб можна было іх перадаць бедным населеным пунктам.
Największym płatnikiem janosikowego jest woj. mazowieckie.
Największym płatnikiem janosikowego jest woj. mazowieckie. Pixabay

Rzeczpospolita апісвае аплату, якую ў Польшчы назвалі «janosikowe» (ад імя славацкага і польскага героя, які адбіраў у багатых і аддаваў бедным, Юрая Янашыка – славацкі Juraj Jánošík, польскі Jerzy Janosik). Гэта сродкі, якія плацяць у бюджэт вялікія, багатыя гарады, каб можна было іх перадаць бедным населеным пунктам. Гэта аплата будзе адмененая ў выніку змен, над якімі працуе парламент. Скажам, Кракаў на бягучы год на гэтыя мэты прызначаў 208 млн злотых, а Варшава – больш за 2 мільярды.

Для вялікіх гарадоў гэта добрая змена, але ёсць і другі бок медалю – піша каментатар выдання Анна Цесьляк-Врублеўска (Anna Cieślak-Wróblewska). Праўда, аплату Сейм адмяняе, але сама ідэя трансфераў з багатых гмін у бедныя не знікае, і таму вялікія гарады не змогуць захаваць усе гэтыя грошы на свае патрэбы. А бедныя гміны? Яны страцяць сродкі, якія раней атрымлівалі з багатых населеных пунктаў.

Міністэрства фінансаў абяцае, што бедныя муніцыпалітэты ні ў якім выпадку не страцяць на гэтай рэформе. Дарэчы, яна значна больш глыбокая, чым толькі адмена гэтай даніны. Па словах яе аўтара, міністра Анджэя Даманьскага, у выніку будзе ўведзена значна лепшая сістэма фінансавання муніцыпалітэтаў, чым цяпер. Дзякуючы зменам, мясцовыя ўлады атрымаюць большую фінансавую незалежнасць, а іх бюджэты павінны стаць незалежнымі ад палітычных рашэнняў.
Аўтары рэформаў заўсёды іх хваляць, але на практыцы часта аказваецца, што адзін выйграе, а іншы прайграе. Жыхары малых населеных пунктаў павінны прасачыць за тым, каб не прайграць у выніку рэвалюцыі.

нг