З 15 кастрычніка цяжарныя жанчыны ў Польшчы могуць бясплатна зрабіць прышчэпку ад коклюшу. Такая вакцынацыя абараняе не толькі жанчыну, але і нованароджанага ад хваробы і шпіталізацыі ў першыя месяцы жыцця. Міністр аховы здароўя Польшчы Ізабэла Ляшчына заявіла, што дэфіцыту вакцын не будзе.
«Жанчыны ў цяжарнасці могуць вакцынавацца ад коклюшу. Усе медустановы першага кантакту ўжо гатовыя для гэтага. Вакцын не забракне. Мы рэкамендуем вакцынацыю ад коклюшу, але канчатковае рашэння прымае жанчына », — пераконвала палітык.
Вакцынацыя робіцца жанчынам ад 27 да 36 тыдня цяжарнасці. Дастаткова адной дозы, без дадатковых накіраванняў і даведак. Рашэнне аб магчымасці вакцынацыі прымае ўрач першаснай медыцынскай дапамогі.
Пры пагрозе заўчасных родаў жанчына зможа зрабіць прышчэпку пасля 20-га тыдня цяжарнасці, але гэта будзе вырашаць лекар, які вядзе цяжарнасць.
iar/эж