Беларуская Служба

Кожны пяты паляк мае праблемы са зрокам

20.10.2024 07:31
Кожны пяты паляк старэйшы за 15 гадоў мае праблемы са зрокам. Колькасць захворванняў зроку павялічваецца з узростам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Antonio Guillem

Пра цяжкасці са зрокам кажа кожны чацвёрты чалавек ва ўзросце больш за пяцідзесят год, гэта вынікае з даследавання «Як бачаць палякі».

«Хваробы зроку моцна звязаныя з узростам, — кажа суаўтар даследавання доктар Філіп Раціборскі (Filip Raciborski) з Медыцынскага ўніверсітэту ў Варшаве. — Захворванні вачэй будуць станавіцца ўсё больш і больш распаўсюджанымі ў грамадстве. Наш зрок з-за старэння і хвароб ладу жыцця будзе ўсё больш і больш пагаршацца. Я заклікаю ўсіх выконваць меры прафілактыкі і перыядычна праходзіць абследаванне. Трэба правяраць, што адбываецца са зрокам і не ігнараваць першыя сімптомы».

У якасці прыкладу доктар Філіп Раціборскі прыводзіць узроставую малекулярную дэгенерацыю сятчаткі.  Прагрэсаванне гэтага захворвання можа быць вельмі хуткім і на працягу некалькіх месяцаў прывесці да зніжэння і страты зроку.

Нацыянальны кансультант па афтальмалогіі прафесар Марэк Рэнкас (Marek Rękas) падкрэслівае, што пра зрок трэба клапаціцца змалку.

«На першым годзе жыцця неабходна выяўляць прыроджаныя захворванні, а прыкладна на трэцім годзе дзяцей трэба абследаваць, ці няма ў іх дэфектаў зроку. Тады мы можам больш шырока ўкараняць прафілактыку касавокасці, сур'ёзных дэфектаў зроку, і амбліопіі, якая прыводзіць да таго, што ў дарослым узросце мы не бачым на адно вока, і гэтага ўжо немагчыма адмяніць», — падкрэслівае эксперт.

Палякі ігнаруюць першыя сімптомы хваробаў вачэй і не звяртаюцца да спецыялістаў для праверкі.  Многія захворванні выяўляюцца толькі падчас падбору акуляраў для чытання, прыкладна ва ўзросце 40-45 гадоў.

IAR/вх