Сёлетні конкурс уключае тры асноўныя секцыі: дакументальнае, ігравое і кароткаметражнае кіно.
Сярод фільмаў, якія прадстаўляюць рэчаіснасць Украіны перад абліччам расійскай агрэсіі, — пастаноўка былога вязня Крамля, а цяпер вайскоўца Узброеных сіл Украіны Алега Сянцова. Фільм дае гледачу магчымасць зірнуць на свет з акопнай перспектывы, гаворыць дырэктар фестывалю Беата Бероньска-Лях:
- У прынцыпе, Алег уключыў камеру і запісваў тое, што адбываецца. Тэма вайны паказаная таксама польскімі рэжысёрамі. «Людзі» Мацька Слесіцкага. Праўда, аўтары здымалі фільм у Польшчы, але яны намагаюцца перадаць атмасферу таго, што адбываецца ва Украіне.
Паказы будуць доўжыцца да 27 кастрычніка і адбудуцца ў варшаўскіх кінатэатрах «Кінатэка» і «Атлантык», а таксама ў Цэнтры кінакультуры імя Анджэя Вайды. Гледачы змогуць убачыць больш за 60 фільмаў.
Фестываль наведае таксама іншыя гарады Польшчы, такія як Кракаў, Уроцлаў, Познань і Гданьск, а выбраныя карціны таксама будуць паказаны ў інтэрнэце.
ав