Беларуская Служба

Мінздароўя рыхтуе карысныя для пацыентаў змены ў продажы лекаў па рэцэпце

21.10.2024 14:03
Лекі можна будзе адпускаць па адным рэцэпце ў розных аптэках, паведаміла міністр Ізабэла Лешчына.
Лекіstevepb/pixabay.com/CC0

Міністр Ляшчына сказала Польскаму радыё, што такіх зменаў пацыенты чакалі даўно. «Калі мы пачынаем купляць нейкі прэпарат па рэцэпту ў адной аптэцы, мы не можам выкарыстаць гэты рэцэпт у іншай. Мы гэта мяняем, і скончацца пакуты пацыентаў, у якіх, напрыклад, скончыліся лекі ў той ці іншай аптэцы, але на іншай вуліцы яны маглі іх купіць».

Міністр аховы здароўя дадала, што гэта не адзіная праблема з электроннымі рэцэптамі. «Таксама мы заблакіравалі магчымасць продажу апіоідаў і псіхатропаў па рэцэптах, выпісаных у інтэрнэце (рэд. - гэтак званыя receptomaty). Крок за крокам мы выпраўляем сістэму там, дзе гэтага чакаюць пацыенты», — сказала міністр.

Дзеючыя нормы прадугледжваюць, што калі на адным рэцэпце выпісаны некалькі лекаў ці ўпаковак, то іх можна набыць толькі ў адной аптэцы. Гэта неўзабаве зменіцца.

ав