Беларуская Служба

Цана золата ўстанавіла новы рэкорд

21.10.2024 16:11
Рост апошніх дзён быў выкліканы ўзмацненнем геапалітычнай напружанасці, звязанай, між іншым, з сітуацыяй на Блізкім Усходзе.
ЗолатаPhoto:erik_stein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цана золата ўстанавіла новы рэкорд - дасягнула 2750 долараў за ўнцыю. Уршуля Крыньска з PKO Bank Polski тлумачыць, што рост апошніх дзён быў выкліканы ўзмацненнем геапалітычнай напружанасці, звязанай, між іншым, з сітуацыяй на Блізкім Усходзе.

- Рост таксама звязаны з вялікай неўпэўненасцю ў сувязі з вынікамі выбараў у ЗША, дзе верагоднасць перамогі кожнага з кандыдатаў больш менш аднолькавая.

Уршуля Крыньска дадала, што цэны на золата растуць на працягу ўсяго года:

- Цяпер яны прыкладна на 30% большыя, чым былі на пачатку году. Гэтаму спрыяе высокая няўпэўненасць на сусветных фінансавых рынках, а таксама большыя пакупкі цэнтральных банкаў. Нацбанк Польшчы – адзін з найбольш актыўных у пакупцы золата сярод цэнтральных банкаў у свеце.

Цэны на золата таксама падтрымліваліся менш абмежавальнай грашова-крэдытнай палітыкай ва ўсім свеце, а таксама зніжэннем працэнтных ставак буйнымі цэнтральнымі банкамі, асабліва амерыканскім.

ав