Малдаване вырашылі ўнесці ў канстытуцыю дзве папраўкі адносна інтэграцыі з Еўрасаюзам.
«Мы аддаём належнае Малдове за паспяховае правядзенне першага туру прэзідэнцкіх выбараў і канстытуцыйнага рэферэндуму аб інтэграцыі з ЕС — нягледзячы на гібрыдныя атакі з боку Расіі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным МЗС Польшчы на платформе X.
У той жа час МЗС Польшчы заявіла аб паслядоўнай падтрымцы Малдовы ў працэсе мадэрнізацыі на яе шляху ў Еўрапейскі Саюз.
ПР/юл