Як заявіла прэс-сакратар арганізацыі Катажына Білеўская, гэтаму паспрыялі дзеянні ўладаў.
«Мы ведаем больш за два гады, што катастрофа на Одэры была выкліканая салёнымі сцёкавымі водамі, якія выліліся ў рэкі з сілезскіх шахт. Улады, нягледзячы на веды і магчымасці, даступныя дзяржаўным установам, нічога з гэтым не зрабілі. Безумоўна, нічога, што прывядзе да змяншэння колькасці солі, якая трапляе ў польскія рэкі», - патлумачыла актывістка.
Маніторынг дзяржаўных устаноў, у тым ліку Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя, паказвае, што 99 працэнтаў польскіх рэк цяпер знаходзяцца ў кепскім стане. Адсюль рашэнне дзесяці чалавек, якія дзейнічаюць у Greenpeace Polska, у тым ліку Катажыны Білеўскай, падаць скаргу ў Еўракамісію. На думку актывістаў, гэта адзіны спосаб змусіць польскія ўлады пачаць кантраляваць выкананне палажэнняў Воднай дырэктывы. Катажына Білеўская перакананая, што гэта падштурхне ўлады заняцца праблемай скідаў салёных сцёкаў у Одэр і Віслу.
Парушэнне заканадаўства ЕС шляхам выдачы групе сілезскіх шахт дазволаў на скід шахтавай вады ў рэкі насуперак палажэнняў Воднай рамачнай дырэктывы - такое сцвярджэнне было ўключана ў скаргу ў Еўракамісію.
Цяпер Камісія можа прыняць меры, якія абавяжуць улады пакласці канец гэтым парушэнням. ЕК таксама можа падаць скаргу ў Суд Еўрасаюза. Яна ўжо выкарыстоўвала гэты інструмент у 2023 годзе, пасля таго як польскія актывісты скардзіліся на недастатковую ахову лясоў.
ПР/юл