Польшча рыхтуецца да адпору большай колькасці спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з беларускага боку. Кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, што Масква і Мінск не перастаюць дэстабілізаваць нашу частку Еўропы, выкарыстоўваючы мігрантаў.
— Мы чакаем павелічэння колькасці гібрыдных нападаў на нашай мяжы і, у тым ліку, таму мы апублікавалі стратэгію міграцыі з больш жорсткімі правіламі. На жаль, Беларусь і Расія ўсё яшчэ жадаюць разбіць Еўрасаюз знутры з дапамогай псеўдамігрантаў, а таксама крымінальнікаў, завербаваных на Блізкім Усходзе.
Міністр замежных спраў таксама запэўніў, што будзе расследаваць паведамленні пра самалёт прыватнай сірыйскай авіякампаніі, які зноў з’явіўся ў Мінску. Авіякампанія Cham Wings знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Украіны і Швейцарыі. Лінія, верагодна, таксама перавозіць зброю і баевікоў Вагнера.
Пра самалёт паведаміла маніторынгавая група «Беларускі гаюн».
IAR/яс