Беларуская Служба

У Дзень плюшавага мішкі дзецям у бальніцах будуць раздаваць цацкі

25.11.2024 08:01
Летась маленькім пацыентам было дастаўлена амаль 9 тысяч цацак.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay/Annanna00

Цацкі, каляровыя алоўкі і пазлы сёння будуць перададзеныя ў дзіцячыя бальніцы ў Польшчы. Фонд «Mam Marzenie» (бель. У мяне ёсць мара) збіраў іх на працягу месяца, каб уручыць падарункі маленькім пацыентам у Дзень плюшавага мішкі.



Як кажа прэс-сакратар фонду Аляксандра Бег(Aleksandra Bieg), гэта асаблівы дзень і ўнікальныя сустрэчы для валанцёраў:

- Такія падарункі выклікаюць велізарную дозу эмоцый і дазваляюць хоць на хвіліну адарвацца ад штодзённасці. Нашы назіранні паказваюць, што ў гэты дзень атмасфера ў дзіцячых аддзяленнях мяняецца - паўсюль можна ўбачыць усмешкі дзяцей і іхныя бліскучыя вочы.

Акцыя з’яўляецца нагодай падзяліцца надзеяй з дзецьмі, для якіх бальніца часта з'яўляецца другім домам. Летась маленькім пацыентам было дастаўлена амаль 9 тысяч цацак. Сёлета толькі ў Варшаве іх было сабрана больш за 3 тысячы.

Сёння валанцёры фонду «Mam Marzenie» наведаюць, між іншым, Цэнтр здароўя дзяцей і Універсітэцкі цэнтр педыятрыі ў Лодзі.

IAR/аз