Беларуская Служба

Ракеты Patriot зноў будуць размешчаныя ў Польшчы

28.11.2024 18:36
Цяпер ідзе падрыхтоўка да пераразмяшчэння сістэмы супрацьпаветранай абароны ў раёне Жэшава.
Patriot.
Patriot.Shutterstock/Mike Mareen

Як паведамляе агенцтва dpa, на працягу некалькіх дзён пачнецца ваенная разведка, якая дазволіць стварыць умовы для разгортвання элементаў сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Нямецкія СПА Patriot з'явіліся ў Польшчы летась, калі расійскія атакі пагражалі тэрыторыі каля польска-ўкраінскай мяжы. Са студзеня па лістапад 2023 года яны дыслакаваліся пад Замосцем. Элементамі сістэмы кіравалі 320 нямецкіх салдат.

Нямецкія СМІ нагадваюць, што аэрапорт у Жэшаве, які ахоўваюць у тым ліку амерыканскія патрыёты, і чыгуначная лінія, якая праходзіць праз раён Замосця з больш шырокай каляінай, прыстасаванай да ўкраінскай чыгункі, маюць стратэгічнае значэнне.

Менавіта ў гэтым раёне ў студзені зноў павінна з'явіцца нямецкая армія з сістэмай супрацьпаветранай абароны. Высновы агенцтва паказваюць, што рашэнне не звязана з канкрэтнай зменай узроўню пагрозы, а з'яўляецца вынікам пастаяннага супрацоўніцтва паміж арміямі НАТА.

IAR/вх