У Польшчы ёсць 29 кансультацыйна-дыягнастычных пунктаў, дзе можна бясплатна і ананімна прайсці тэст на ВІЧ. У наступным годзе сродкі на працу гэтых пунктаў складуць амаль 6 мільёнаў злотых.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Войцех Канечны на канфэрэнцыі «Людзі, якія жывуць з ВІЧ у сям’і і грамадстве», якая праходзіць у Варшаве. Намеснік міністра заявіў, што ў наступным годзе сродкі на дзейнасць гэтых пунктаў будуць павялічаныя ўдвая – з 3 да 6 мільёнаў злотых.
Абследаванне можна прайсці ў кансультацыйна-дыягнастычным пункце без напраўлення.
Паслязаўтра - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.
ав