З-за кароткачасовага ўвядзення ваеннага становішча і выкліканага палітычнага хаосу ў Паўднёвай Карэі невядома, ці будзе кантракт на экспарт 820 танкаў K2 у Польшчу завершаны да канца 2024 года, піша ў панядзелак агенцтва Yonhap.
Прадстаўнікі паўднёвакарэйскай прамысловасці выказалі асцярогі, што іх пазіцыі на сусветным рынку, які моцна звязаны з дзяржаўнымі кантрактамі, могуць моцна пацярпець. Прычынай яны назвалі спробу імпічмента для прэзідэнта Юн Сук Ёля, які абвясціў, а праз некалькі гадзін адмяніў ваеннае становішча, і спробы адхіліць яго ад выканання абавязкаў падоўжыць палітычную нестабільнасць у Паўднёвай Карэі, выклічуць «вакуум улады».
Такім чынам, незразумела, ці будзе кантракт на продаж Польшчы 820 танкаў К2 падпісаны сёлета, паведамляюць крыніцы Yonhap.
«Апошнія каментарыі польскага боку сведчаць аб тым, што Варшава не спяшаецца, што можа ўскладніць заключэнне пагаднення да канца года. Здаецца, Польшча таксама ўлічвае палітычную сітуацыю ў Карэі», сказаў прадстаўнік галіны, якога цытуе агенцтва Yonhap.
Надоечы польскія ўлады запэўнівалі, што пастаўкам паўднёвакарэйскай зброі ў Польшчу нічога не пагражае.
pap/эж