Беларуская Служба

Польскія паліцэйскія дабіваюцца павышэння заробкаў. Анансуюць пратэст 

09.12.2024 16:20
Польская паліцыя адчувае востры недахоп кадраў. Паводле польскіх СМІ, толькі Варшаве не хапае 2,5 тысячы паліцыянтаў, што складае амаль 25% ад усяго штату.
Ілюстрацыя Shutterstock/FotoDax

Няма прагрэсу ў перамовах паміж прафсаюзам NSZZ Policjantów і ўрадам Польшчы адносна павышэння заробкаў. Індэксацыя зарплаты складзе 5%. На павышэнне заробкаў на 15% паводле ўраду, грошай няма. Намеснік старшыні NSZZ Policjantów Славамір Канюшы анансуе акцыю пратэсту праваахоўнікаў.

— Сейм зацвердзіў бюджэт прапанаваны ўрадам. Мы працягнем размовы ўжо з Сенатам, і прэзідэнтам. Агульнанацыянальная акцыя пратэсту павінна нам дапамагчы ў правядзенні гэтых размоў. Аднак пратэст не выключае далейшых перамоваў. 

Прафсаюзы паліцэйскіх патрабуюць не толькі павышэння заробкаў, але і паляпшэння ўмоў працы. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк падкрэсліў, што неабходна рэфармаваць бюджэт паліцыі, каб забяспечыць адпаведныя сродкі на заробкі і экіпіроўку.

Польская паліцыя адчувае востры недахоп кадраў. Паводле польскіх СМІ, толькі Варшаве не хапае 2,5 тысячы паліцыянтаў, што складае амаль 25% ад усяго штату.

iar/эж