Польская дыпламатыя і прэзідэнт павінны як мага больш адцягнуць Дональда Трампа ад Расіі — так пракаментаваў візіт у Вашынгтон міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага і запланаваную сустрэчу Анджэя Дуды з амерыканскім прэзідэнтам эксперт у міжнародных справах Радаслаў Пыфель:
— Мы плацілі шмат за ўзбраенне — ад 4 да 5 працэнтаў ад ВУП. І гэта тое, што чакае Дональд Трамп. Хаця ён мяркуе, што мы не плацім за войска, толькі выцягваем грошы. Мне здаецца, што цяпер робіць польская дыпламатыя і што павінен зрабіць прэзідэнт Анджэй Дуда, дык адцягнуць Трампа ад Расіі як мага далей. Бо ідуць перамовы расійска-амерыканскія, і пытанне — якая іх будзе цана і ў якой ступені гэта будзе Украіна і ці толькі Украіна? Таму так важныя перамовы прэзідэнта Анджэя Дуды з Дональдам Трампам.
У Вашынгтоне цяпер знаходзіцца таксама міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Учора ён сустрэўся з дзяржсакратаром Марка Рубіа.
IAR/вх