Беларуская Служба

За тры гады спецслужбы Польшчы затрымалі звыш 40 чалавек за шпіянаж на карысць Расіі і Беларусі

24.02.2025 10:24
«Адной з важных задач, якія цяпер выконвае АУБ, з'яўляецца выяўленне і нейтралізацыя варожай дзейнасці замежных спецслужбаў».
ІлюстрацыяStokkete/Shuttestock

З пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) затрымалі ў Польшчы 42 чалавекі па падазрэнні ў шпіянажы або дыверсіі на карысць Расіі і Беларусі, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжыньскі (Jacek Dobrzyński).

«Адной з важных задач, якія цяпер выконвае АУБ, з'яўляецца выяўленне і нейтралізацыя варожай дзейнасці замежных спецслужбаў на тэрыторыі нашай краіны», - дадаў ён у паведамленні на сайце «Х».

Сёння спаўняецца роўна тры гады, як Расія пачала поўнамаштабную вайну ва Украіне.

IAR/нг