Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Маем палітычны кансэнсус аб не ўвядзенні нашых войск ва Украіну 

25.02.2025 16:21
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы  Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што палітыкі таксама дамовіліся не выкарыстоўваць гэтае пытанне для палярызацыі польскага грамадства.
    , ,  24  2025 .
Пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі Польшчі, Варшава, 24 лютага 2025 г.PAP/Piotr Nowak

Падчас учорашняга пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі была дасягнутая агульная пазіцыя  прадстаўнікоў розных палітычных сіл аб не ўвядзенні польскіх войск ва Украіну.

Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы  Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што палітыкі таксама дамовіліся не выкарыстоўваць гэтае пытанне для палярызацыі польскага грамадства:

— Бяспека — гэта мэта дзяржавы і супрацоўніцтва ў гэтай сферы не з'яўляецца чыімсьці пажаданнем.  Гэта не добрая воля кагосьці з палітыкаў, а абавязак. Супольная пазіцыя аб не ўвядзенні войск ва Украіну  гэта тое, што аб'ядноўвае ўсе палітычныя сілы і павінна аб'ядноўваць надалей. 

Пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі, якое адбылося ўвечары 24 лютага, было прысвечана, між іншым, пытанням бяспекі Польшчы. Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што бачыць перспектывы міру ва Украіне ў сувязі з распачатымі ЗША перамовамі. 

Польскі лідар аднак  шкадуе, што падчас польскага старшынства ў Радзе ЕС, па віне ўраду, у краіне не адбудуцца саміты ЕС-ЗША і ЕС-Украіна.  Паводле Анджэя Дуды, гэта была б выдатная нагода пагаварыць, у тым ліку, пра еўрапейскую бяспеку.

IAR/эж