Беларуская Служба

Туск пазітыўна ацаніў планы ЕС па фінансаванні абароны і ВПК

04.03.2025 15:26
Першы пакет крэдытных прапаноў – 150 млрд еўра.
Дональд Туск перад паседжаннем ураду ПольшчыPAP/Paweł Supernak

Прапанова Еўракамісіі з'яўляюцца фундаментальнай у пытанні фінансавання абароны Еўропы, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, спасылаючыся на план пераўзбраення, прадстаўлены Урсулай фон дэр Ляен.

Старшыня Еўракамісіі прадставіла ў Бруселі шматгадовы план узбраення Еўропы, кошт якога ацэньваецца ў 800 млрд еўра.

Адным з элементаў гэтага плану з'яўляецца стварэнне крэдытнага фонду для краінаў ЕС для інвестыцыяў у абарону, нагадаў прэм’ер Дональд Туск, адкрываючы паседжанне ўраду. 

- Прапанова Еўракамісіі, а гэта першы пакет, - гэта пазітыўны крок для паасобных краінаў, як і супольнасці ў цэлым. Праграма нагадвае праекты, якія былі прынятыя падчас барацьбы з кавідам. У першай чарговасці – гэта 150 млрд еўра пазыкаў, якія пойдуць на абарону і развіццё ВПК. Прычым пазыкі будзе гарантаваць бюджэт Еўрасаюза. 

Міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч ужо паведаміла, што будзе перагледжана размеркаванне сродкаў з спецфонду развіцця з мэтай іх перанакіравання на абарону і абаронную прамысловасць.

вс