У Польшчы і Чэхіі – самае нізкае беспрацоўя ў Еўрапейскім Саюзе. Яго ўзровень склаў у студзені 2,6%, паведаміла Еўрапейская статыстычная служба Еўрастат. У першым месяцы новага года ў Польшчы было зарэгістравана 464 тыс. грамадзян без працы.
У параўнанні са снежнем узровень беспрацоўя ў Польшчы знізіўся на адну дзясятую працэнта. У Чэхіі, якая доўгія месяцы займае першае месца, сітуацыя застаецца нязменнай.
У студзені таксама нізкі ўзровень беспрацоўя зафіксаваны на Мальце (3%) і ў Славеніі (3,3%).
Самая горшая сітуацыя ў ЕС, у сваю чаргу, склалася ў Іспаніі - адзінай краіне еўрасупольнасці, дзе ўзровень беспрацоўя дасягнуў двухзначнага паказчыка, і складае 10,4%. За Іспаніяй ідзе Швецыя з 8,9%, а за ёй - Фінляндыя і Грэцыя, дзе ўзровень беспрацоўя склаў 8,7%. Сярэдні ж паказчык па ЕС складае 5,8%.
вс