Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што рэцэпт бяспекі для Польшчы — трымаць Расію на дыстанцыі, клапаціцца пра адносіны з ЗША і ўмацоўваць Еўропу.
Падчас выступу ў Сейме палітык падкрэсліў, што ў інтарэсах Польшчы трымаць расійскія войскі як мага далей ад польскіх межаў:
— Трымаць Расію як найдалей ад адсюль — гэта сённяшняя дапамога Украіне. Кожны дзень нашай дапамогі Украіне — гэта ўтрыманне Расіі далей ад Польшчы. Кожны дзень, калі мы дапамагаем змагацца Украіне, азначае вынішчэнне арміі, якая аднойчы можа выступіць супраць нас. Гэта таксама час, які Еўропа і Польшча павінны мець, каб падрыхтавацца як мага лепш.
Уладзіслаў Касіняк-Камыш дадаў, што гарантыяй польскай бяспекі з'яўляюцца трансатлантычныя адносіны і выдаткі Польшчы на набыццё амерыканскай зброі, падкрэсліўшы, што еўрапейскія краіны павінны аб'яднацца і актыўна ўзбройвацца.
IAR/эж