Польскія вайскоўцы прыступілі да навучання на найноўшай версіі амерыканскіх танкаў Abrams M1A2 SEPv3. У Цэнтры вышкалу сухапутных войскаў у Познані распачаліся два курсы для танкістаў і тэхнічнага персаналу, якія раней асвоілі старыя мадэлі танкаў Abrams.
Камандзір танкавага батальёна Цэнтру вышкалу сухапутных войскаў (Centrum Szkolenia Wojsk Lądowych) падпалкоўнік Мацей Луцарскі паведаміў, што штоабноўленая версія танкаў Abrams абсталявана шэрагам тэхналагічных удасканаленняў:
– Палепшаная сістэма кіравання агнём, мадэрнізаванае абсталяванне баявога аддзялення, новыя праграмныя рашэнні, удасканаленыя камп’ютарныя сістэмы, вузлы і модулі – усе гэтыя элементы прыкметныя не адразу, але істотна павышаюць баявую эфектыўнасць танка.
У курсах бяруць удзел польскія інструктары Цэнтру вышкалу сухапутных войскаў, а навучанне праводзіцца амерыканскімі спецыялістамі ў рамках кантракта на закупку танкаў.
Цяпер у Цэнтры вышкалу сухапутных войскаў выкарыстоўваецца 14 танкаў M1A2 SEPv3, аднак у перспектыве польскае войска атрымае 250 адзінак гэтай тэхнікі.
IAR/эж