Беларуская Служба

Злучаныя Штаты вывозяць свой ваенны персанал з Ясёнкі? Зноў дэзынфармацыйная акцыя

07.03.2025 14:48
Міністэрства нацыянальнай абароны абвяргае інфармацыю пра эвакуацыю амерыканскіх вайскоўцаў.
 -.    ,     .
Аэрапорт Жэшаў-Ясёнка. Расійская прапаганда стараецца пераканаць, што амерыканцы пакідаюць тэрыторыю Польшчы.Фота: Shutterstock / Solar 760L Foto & gg-foto

Міністэрства нацыянальнай абароны і кіраўніцтва аэрапорта Жэшаў-Ясёнка абвяргаюць звесткі пра нібыта эвакуацыю амерыканскага персаналу – паведамляе партал msn.com. У адказе, атрыманым з Мінабароны, адзначаецца, што «пытанне аб выхадзе амерыканскіх вайскоўцаў не разглядаецца, таксама як і змена іх колькасці».

Гэта не першы выпадак распаўсюджвання фальшывай інфармацыі, звязанай з аэрапортам у Ясёнцы. Раней у СМІ з’яўляліся неправераныя паведамленні аб тым, што аэрапорт нібыта перастаў належаць Польшчы або што гэта «экстэрытарыяльная зона пад кантролем акупацыйных сіл».

Сённяшняя хваля дэзінфармацыі актыўна падсілкоўваецца міжнароднай сітуацыяй, у тым ліку заявамі прэзідэнта Дональда Трампа, які публічна ставіць пад сумнеў абавязацельствы ЗША ў дачыненні да Украіны. Такія дзеянні ствараюць спрыяльную глебу для распаўсюджвання прапаганды і інфармацыйных аперацый, накіраваных на дэстабілізацыю ўнутранай сітуацыі ў Польшчы, падрыў даверу да дзяржаўных інстытутаў і паслабленне міжнародных саюзаў Польшчы з ЕС і ЗША. Мэта такіх дзеянняў — сфарміраваць у грамадстве перакананне, што менавіта абарона Украіны ўяўляе пагрозу, а не агрэсіўная палітыка Расіі.

Тэма аэрапорта ў Ясёнцы зноў стала прадметам шырокага абмеркавання ў публічнай прасторы. Асобныя карыстальнікі сацыяльнай сеткі X распаўсюджваюць несапраўдную інфармацыю пра тое, што амерыканскія вайскоўцы нібыта тэрмінова пакідаюць тэрыторыю аэрапорта.

Як паведаміла Польскае агенцтва друку (PAP), прарасійскія прапагандысты актыўна выкарыстоўваюць фальшывыя сацыялагічныя даследаванні, каб распаўсюдзіць наратывы пра непажаданую прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы. Паводле ацэнак экспертаў, такія дзеянні скіраваныя на падзел саюзнікаў і стварэнне ўмоў для вываду амерыканскага вайсковага кантынгенту з тэрыторыі Польшчы.

Адказнасць за распаўсюджванне фальшывай інфармацыі ляжыць не толькі на яе ініцыятарах, але і на тых, хто свядома ці несвядома яе пашырае. Асаблівую заклапочанасць выклікае той факт, што да распаўсюджвання фэйкавых звестак далучаецца еўрадэпутат ад партыі «Канфедэрацыя» Томаш Бучэк (Tomasz Buczek), які апублікаваў відэа з інфармацыяй, што «ў гэтым месцы яшчэ некалькі дзён таму размяшчалася лагістычна-складская база Узброеных сіл ЗША з тэхнікай і грузавікамі, якія адпраўляліся ва Украіну». Прадстаўнікі аэрапорта ў Ясёнцы падкрэсліваюць, што ў названым сектары амерыканскіх вайскоўцаў ніколі не было.

нг