Прэм’ер-міністар Дональд Туск анансаваў праграму вайсковай падрыхтоўкі для кожнага дарослага мужчыны ў Польшчы. Мы хочам мець гатовую мадэль да канца года, заявіў кіраўнік урада падчас выступу ў Сейме.
Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касінак-Камыш паведаміў, што ўрад стварае магчымасці для ваеннай падрыхтоўкі як для жанчын, так і для мужчын — для ўсіх, хто годны і здольны да такой падрыхтоўкі.
«Гэта не абцяжарыць рэалізацыю прафесійных або сямейных амбіцый, гэта павінна быць адпаведным чынам кампенсавана за час, адведзены на навучанне», — сказаў віцэ-прэм'ер. Ён падкрэсліў, што гэта той стымул, які патрэбны, і чым больш людзей мы падрыхтуем, тым у большай бяспецы будзем.
Раней кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск прадставіў у Сейме інфармацыю пра міжнародную сітуацыю і бяспеку Польшчы пасля ўдзелу ў сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Лондане і адмыслова скліканай Еўрапейскай радзе.
IAR/вх