Пытанне размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы трэба абмяркоўваць у кулуарах, у групе ядзернага планавання, мяркуе міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Ён падкрэсліў, што дыпламатыя любіць разважлівасць:
— Як спадар прэзідэнт яшчэ не прызвычаіўся, што замежную палітыку праводзіць урад, то, відаць, ужо і не прызвычаіцца. Я б хацеў, каб гэтыя пытанні абмяркоўвалі ў групе ядзернага планавання і ў закрытым дыялогу з дзяржавамі, якія маюць такую зброю, але не публічна.
Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў у інтэрв'ю брытанскаму штодзённіку Financial Times, што канчатковае рашэнне адносна ядзернай зброі застаецца за Дональдам Трампам, але нагадаў пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Анджэй Дуда выказаў перакананне, што прэзідэнт ЗША не будзе выводзіць амерыканскія войскі з Польшчы з прычыны стратэгічных інтарэсаў. З гэтай нагоды ён раскрытыкаваў міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага за публічную спрэчку з амерыканскімі чыноўнікамі, палічыўшы яе непатрэбнай.
IAR/вх