Беларуская Служба

У выходныя спаць будзем на гадзіну карацей!

26.03.2025 19:03
Змена часу восенню і вясной абавязковая ва ўсім Еўрасаюзе. Польшча абяцае гэта памяняць.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Bru-nO/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас свайго старшынства ў Еўрасаюзе Польшча плануе паспяхова пераканаць астатніх членаў супольнасці адмовіцца ад абавязковай у ЕС змены часу. Сёння па гэтай справе міністр развіцця і ​​тэхналогій Кшыштаф Пашык (Krzysztof Paszyk) размаўляў з еўракамісарам па ўстойлівым транспарце і турызме Апастоласам Дзідзікостасам.



Як адзначае міністр Пашык, гэта складаны працэс, але адмова ад змены часу прынясе значную карысць еўрапейскай эканоміцы:

- Цяпер эканоміка абапіраецца на тэхналогію, а там дзе тэхналогія - там працэс змены часу выклікае непатрэбныя праблемы, у тым ліку таксама кошты. Уплыў змены часу на здароўе таксама важны. Таму будзем рабіць усё, каб гэты працэс набіраў у ЕС патрэбныя тэмпы.

Пераход на летні час чакае нас з бліжэйшай суботы на нядзелю, то бок а 2.00 ночы стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на гадзіну наперад (на 3.00), а значыць, спаць будзем на гадзіну менш.

 IAR/аз