Нямецкая прыватная чыгуначная пасажырская кампанія FlixTrain атрымала дазвол на абслугоўванне маршрута Варшава – Берлін ад Упраўлення чыгуначнага транспарту Польшчы. Дазвол выдадзены на курсаванне цягнікоў ад снежня 2025 года да снежня 2030 года на трасе Варшава Усходняя – Познань Галоўны – Берлін Гаўптбанхоф. Перавозчык павінен забяспечыць у цягніку мінімум 240 месцаў другога класу. У вагонах таксама павінны быць месцы для сем’яў з дзецьмі і пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
FlixTrain атрымаў дазвол на абслугоўванне маршруту двума парамі цягнікоў штодзень з выездам з Берліна і Варшавы раніцай і пасля абеду. Час у дарозе – 5 гадзін.
З’яўленне новага перавозчыка прывядзе да большай канкурэнцыі на лініі і ў выніку – да змяншэння цэнаў на білеты.
Актуальна паміж Варшавай і Берлінам курсуе шэсць пар цягнікоў штодзень. Маршрут абслугоўвае польская дзяржаўная пасажырская чыгуначная кампанія PKP Intercity ў супрацоўніцтве з Deutsche Bahn.
Чыгуначная кампанія FlixTrain была заснаваная ў Мюнхене ў 2017 годзе нямецкай транспартнай кампанія Flixbus, якая ажыццяўляе пасажырскія аўтобусныя перавозкі па ўсёй Еўропе, у ЗША, Канадзе і Бразіліі.
вс