Беларуская Служба

Кандыдат у прэзідэнты Караль Наўроцкі сустрэўся з Дональдам Трампам

02.05.2025 08:24
Падчас пазнейшай сустрэчы з журналістамі кандыдат ад ПіС раскрытыкаваў палітыку польскага ўрада ў дачыненні да ЗША.
Караль Наўроцкі і Дональд Трампфота: Белы Дом

Учора кандыдат у прэзідэнты Караль Наўроцкі прыняў удзел у сустрэчы, якая праходзіла ў Белым доме з нагоды Нацыянальнага дня малітвы. Праз некалькі гадзін Белы дом апублікаваў фотаздымкі кандыдата ў прэзідэнты ад «Права і справядлівасці» з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Караль Наўроцкі быў адным з гасцей на сустрэчы з рэлігійнымі лідарамі, якая праходзіла ў Ружовым садзе, падчас якой выступіў прэзідэнт Дональд Трамп. Падчас пазнейшай сустрэчы з журналістамі кандыдат ад ПіС раскрытыкаваў палітыку польскага ўрада ў дачыненні да ЗША.

«Польскі ўрад на чале з Дональдам Тускам прывёў гэтыя адносіны да складанай сітуацыі, што стала відавочным падчас майго візіту ў Белы дом», — сказаў ён.

На пытанне Польскага радыё, ці казаў ён у Белым доме пра тое, што Дональд Трамп аслабляе амерыканскую падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй, Наўроцкі звярнуў увагу на падпісанае ўчора амерыкана-ўкраінскае пагадненне аб эксплуатацыі карысных выкапняў.

«Мы бачым, што такі спосаб перамоваў вядзе нас да сітуацыі, калі гэтыя рашэнні, калі дасць Бог, будуць добрымі», — сказаў ён.

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Караль Наўроцкі вярнуўся ў Белы дом. Пазней офіс прэзідэнта ЗША апублікаваў у сацыяльных сетках два фотаздымкі кандыдата ад ПіС з Дональдам Трампам у Авальным кабінеце.

ав