— Мы ганарымся сваёй гісторыяй, а тое, што аб'ядноўвае ўсе пакаленні палякаў, — гэта нашы нацыянальныя сімвалы, — напісала Канцылярыя прэзідэнта на платформе X. Яна заклікала ўсіх «сабрацца вакол белага і чырвонага ў гэтыя майскія святочныя дні».
Нацыянальны цэнтр культуры заахвочвае людзей бавіць час і фатаграфавацца з польскімі сцягамі, — кажа намеснік дырэктара ўстановы Міхал Касёрэк:
- Мы традыцыйна заахвочваем вывешваць польскія сцягі. Прапануем зрабіць здымак, дадаць #mojaflaga. Гэта вельмі важна ў часе, калі нас столькі спраў дзеліць, калі геапалітычная сітуацыя настолькі розная, каб мы ўзмацнялі свае звычкі, свае нацыянальныя сімвалы, якія нас аб'ядноўваюць. Такім сімвалам з’яўляецца бела-чырвоны сцяг, яго вывешванне на балконе, на дзвярах.
Нацыянальны цэнтр культуры таксама публікуе ў сваіх сацыяльных сетках кароткі анімаваны відэаролік, які нагадвае пра значэнне сцяга, яго форму і правілы выкарыстання.
ав