У панядзелак, 12 траўня, раніцай мінстр замежных спраў Польшчы абвясціў аб рашэнні адклікаць згоду на дзейнасць расійскага консульства ў Кракаве.
«У сувязі з доказамі таго, што расійскія спецслужбы здзейснілі акт сабатажу супраць гандлёвага цэнтра на вуліцы Марывільскай, я вырашыў адклікаць сваю згоду на дзейнасць консульства Расійскай Федэрацыі ў Кракаве», — напісаў дыпламат на платформе X.
Пра ўдзел Расіі ў падпале гандлёвага цэнтра ў нядзелю, 11 траўня, таксама заявілі ва ўрадзе Польшчы.
PAP/эж