Сёння ў Варшаве праходзіць нефармальная сустрэча міністраў энергетыкі пад старшынствам міністра клімату Польшчы Паўліны Хеніг-Клёскі. Яна будзе прысвечана праблемам энергетычнай бяспекі краін Еўрапейскага Саюза.
Як кажа прэс-сакратар Міністэрства клімату Марэк Пагажэльскі(Marek Pogorzelski), сустрэча міністраў ЕС з'яўляецца рэакцыяй на нядаўнія падзеі, такія як адключэнне электраэнергіі на Іберыйскім паўвостраве:
- Апошнія тыдні, у тым ліку blackout на Іберыйскім паўвостраве паказалі, што энергетычная бяспека – гэта выклік, які тычыцца ўсяе Еўропы. Ён мае, як палітычны, эканамічны, так і тэхналагічны характар, беручы пад увагу рост значэння аднаўляльных крыніцаў энергіі.
Падчас сустрэчы таксама будзе абмеркаванае пытанне энергетычнай бяспекі Украіны і Малдовы. Сустрэча завершыцца прэс-канферэнцыяй з удзелам міністра па пытаннях клімату Паўліны Хеніг-Клёскі.
IAR/аз