МЗС Польшчы запатрабавала ад расійскага боку аднавіць арыгінальны варыянт польскага помніка на Вайсковых могілках у Медным у Цвярской вобласці.
Пасольства Польшчы ў Маскве паведаміла, што з манумента былі знятыя барэльефы ордэна Virtuti Militari і Крыжа абароннай вайны верасня 1939 года.
Паводле МЗС у Варшаве, адказнасць за акцыю нясе пракуратура Цвярской вобласці, якая ў сваіх дзеяннях спасылаецца на расійскі закон аб «ушанаванні Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Гэты закон ігнаруе той факт, што Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года, а 17 верасня таго ж года Савецкі Саюз напаў на Польшчу ў дамоўленасці з нацысцкай Германіяй.
На могілках у Медным пахавана 6 тыс. 300 чалавек – ахвяр сталінскага расстрэлу. Польскія афіцэры, паліцэйскія і чыноўнікі былі расстраляныя НКВД у 1940 годзе па прамому загаду Крамля.
Міністэрства замежных спраў успрымае выдаленне сімволікі як гісторыка-палітычную правакацыю, якая можа паўплываць на атмасферу вакол будучых прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.
Міністэрства замежных спраў запатрабавала ад Расіі неадкладна вярнуць месцу памяці першапачатковы выгляд.
«Гэта яшчэ адзін прыклад непавагі расійскіх уладаў як да гістарычнай праўды, так і да памяці ахвяраў таталітарызму», – гаворыцца ў заяве польскага МЗС.
вс